Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гульня Надзеі


Вільям-Адольф Бугеро, «Зьбіральніцы арэхаў».
Вільям-Адольф Бугеро, «Зьбіральніцы арэхаў».

Сястра піша мне: «Сёньня мы гулялі ў „Сьнежную каралеву“, а тады ў „Аксану і Альжбету“ (Надзея захацела) на беларускай мове».

І я напачатку дужа перажываю: за сябе, за расейскамоўную сястру, за трохгадовую пляменьніцу, за іх гульню ў мяне і маю дачку, зацята беларускамоўных. Перажываю, што ў іх гэта толькі гульня.

А пасьля думаю, што мо й някепска, а мо нават і цудоўна, што Надзея гуляецца ў «Аксану і Альжбету», што ў яе ёсьць у каго гуляць. І спадзяюся, што гэтая гульня можа стацца папулярнай. І ня толькі гульнёй. Можа стацца жыцьцём.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG