Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пачала вучэньні, за якія Крэмль пагражае ракетным ударам


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Узброеныя сілы Ўкраіны распачалі 1 сьнежня двухдзённыя вучэньні з ракетнымі выпрабаваньнямі на Херсоншчыне, недалёка ад акупаванага Расеяй Крыму, перадае «112 Україна» заяву начальніка прэс-цэнтру паветранага камандаваньня «Поўдзень» Уладзімера Крыжаноўскага.

«Ужо пачаліся выпрабаваньні. Усё ідзе паводле пляну. Ніякай рэакцыі ад РФ няма. Украінскія вайскоўцы гатовыя да якога заўгодна разьвіцьця падзеяў», — кажа Крыжаноўскі і дадае, што Ўкраіна нічога не парушае правядзеньнем вучэньняў і нават ніяк не закранае Крыму: ракеты наблізяцца да ягонай паветранай прасторы максымум на 30 км.

Расейскае Міністэрства абароны жорстка адрэагавала на анонс вучэньняў: яно разьмясьціла паведамленьне пра захады ў адказ. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў пацьвердзіў расейскай газэце «Ведомости», што Расея будзе зьбіваць украінскія ракеты, калі «ад іх будзе ісьці небясьпека».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG