Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША прынялі законапраект, скіраваны на прадухіленьне «прыхаванага ўплыву на людзей і ўрады» з боку Расеі


Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Пераважнай большасьцю галасоў Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла законапраект аб фінансаваньні дзейнасьці амэрыканскай выведкі ў 2017 годзе. У яго, у прыватнасьці, увайшлі палажэньні, які патрабуюць актывізаваць супрацьдзеяньне палітычнаму ўплыву Расеі, перадае Associated.

У прыватнасьці, у законапраекце гаворыцца, што Кангрэсу неабходна стварыць спэцыяльны міжведамасны камітэт, які будзе займацца прадухіленьнем спробаў Расеі «аказваць прыхаваны ўплыў на людзей і ўрады».

Пад гэтымі дзеяньнямі Расеі ў дакумэнце называюцца распаўсюд ілжывай інфармацыі, выкарыстаньне агентуры ўплыву, карупцыю, парушэньне правоў чалавека, тэрарызм, палітычныя забойствы. Усе гэтыя дзеяньні, на думку аўтараў дакумэнта, ажыцьцяўляюцца «сакрэтнымі службамі палітычнай эліты Расейскай Фэдэрацыі або іх паслугачамі».

Associated Press прагназуе, што законапраект будзе разгледжаны і прыняты Сэнатам да канца 2016 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG