Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На парлямэнцкіх выбарах Беларусь зэканоміла 542 тысячы рублёў


Выбары ў Палату прадстаўнікоў, што прайшлі ў Беларусі 11 верасьня, каштавалі бюджэту 19 129 509 беларускіх рублёў, перадае БелаПАН лічбы з выніковай справаздачы ЦВК, зацьверджанай на паседжаньні 11 верасьня.

Зэканомленыя ад заплянаванай сумы 542 590 рублёў вернуцца ў бюджэт.

Паводле намесьніцы загадчыка аддзелу забесьпячэньня дзейнасьці ЦВК Валянціны Васілеўскай, акруговыя выбаркамы зэканомілі 30–60% сродкаў на вырабе інфармацыйных матэрыялаў, шмат зэканомілі таксама пры выкарыстаньні сродкаў сувязі і на камандзіроўках.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што самымі таннымі былі выбары ў Савет Рэспублікі.

Паводле Ярмошынай, гэта апошняе пасяджэньне ЦВК, паўнамоцтвы якога сканчаюцца 19 сьнежня.

Наступны склад ЦВК пакуль невядомы. Шэсьць сяброў мае прызначыць Савет Рэспублікі, яшчэ 6 — Аляксандар Лукашэнка.

Са згоды Лукашэнкі Лідзія Ярмошына застанецца на пасадзе старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі і пасьля 20 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG