Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заяўляе, што сыдзе зь бізнэсу


Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заяўляе, што «цалкам» пойдзе з бізнэсу, каб засяродзіцца на кіраўніцтве краінай.

«Я зьбяру вялікую прэс-канфэрэнцыю ў Нью-Ёрку з маімі дзецьмі 15 сьнежня, каб пагаварыць аб тым, што я зусім пакіну свой вялікі бізнэс, каб цалкам сфакусавацца на кіраўніцтве дзяржавай, каб зноў зрабіць Амэрыку вялікай», — напісаў Трамп ў Twitter 30 лістапада.

Ён дадаў, што адпаведныя юрыдычныя дакумэнты ўжо рыхтуюць.

Трамп, які перамог на выбарах прэзыдэнта ЗША ў лістападзе, павінен заступіць на пасаду 20 студзеня 2017 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG