Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускага музыку, які хацеў судзіцца з Кіркоравым, адпусьцілі без дакумэнтаў


 Лідэр гурту Space Дыд’е Маруані
Лідэр гурту Space Дыд’е Маруані

Паліцыя ў Маскве затрымала ўвечары 29 лістапада лідэра гурту Space Дыд’е Маруані і юрыста Ігара Трунова пасьля заявы расейскага сьпевака Філіпа Кіркорава пра тое, што Маруані нібыта вымагаў у яго грошы. Затрыманьне адбылося ў маскоўскім аддзяленьні «Сбербанка», дзе Маруані і Труноў зьбіраліся падпісваць мірнае пагадненьне з Кіркоравым.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на адвакатку Маруані Людмілу Айвар, сьпевака выпусьцілі з паліцыі пасьля дачы тлумачэньняў, але сканфіскавалі ў яго ўсе дакумэнты, пагадненьні і перапіску.

За дзень да затрыманьня Труноў заяўляў, што прадстаўнікі Маруані і Кіркорава дамовіліся ў дасудовым парадку: расейскі сьпявак нібы прызнаў прэтэнзіі Маруані і гурту Space аб плягіяце песьні «Жорсткае каханьне» зь песьні «Symphonic Space Dream» ды пагадзіўся выплаціць кампэнсацыю. Адвакат Кіркорава Аляксандар Дабравінскі гэта абвяргаў ды заяўляў, нібы з Маруані перапісваліся пранкеры «Ваван» і «Лексус».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG