Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Маскве затрымала лідэра гурту Space Маруані пасьля заявы расейскага сьпевака Кіркорава


Дыд’е Маруані ў Маскве (архіўнае фота)

Дыд’е Маруані ў Маскве (архіўнае фота)

Адвакат расейскага сьпевака Філіпа Кіркорава Аляксандар Дабравінскі заявіў, што лідэр францускага музычнага гурту Space Дыд’е Маруані і юрыст Ігар Труноў затрыманыя паліцыяй у Маскве. Пра гэта Дабравінскі расказаў на прэс-канферэнцыі, паведамляе агенцтва ТАСС.

«Паліцыянты праверылі заяву Кіркорава скрупулёзна. Калі б яны ня мелі доказаў, яны ня сталі б іх затрымліваць», — сказаў адвакат. Паводле Дабравінскага, крымінальную справу супраць Маруані і Трунова могуць распачаць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу Расеі — вымагальніцтва, паклёп, а таксама распаўсюд зьвестак аб асабістым жыцьці.

На партале Youtube зьявіліся відэа затрыманьня. У той жа час, паводле паліцыі, Маруані і Труноў афіцыйна не зьяўляюцца затрыманымі.

Раней Маруані абвінаваціў Кіркорава ў плягіяце і зьвярнуўся ў суд, сьцьвярджаючы, што ў песьні расейскага сьпевака «Жестокая любовь» ёсьць запазычаньні зь яго кампазыцыі Symphonic Space Dream. Маруані патрабаваў кампэнсацыі на 75 мільёнаў расейскіх рублёў.

Напярэдадні, 28 лістапада, юрыст Ігар Труноў, які працуе з Маруані, паведаміў, што Кіркораў пагадзіўся ўлагодзіць мірам прэтэнзіі лідэра гурту Space і выплаціць яму кампэнсацыю за парушэньне аўтарскіх правоў. Трунаў сказаў, што пагадненьне павінна быць падпісана 29 лістапада.

Аднак адвакат Людміла Айвар, якая прадстаўляе інтарэсы Трунова, заявіла агенцтву ТАСС, што ў аддзяленьні Ашчадбанку, дзе Маруані і Труноў нібыта меліся падпісваць міравое пагадненьне з Кіркоравым, іх чакала паліцыя. Яна выказала ўпэўненасьць, што сытуацыя была «сплянаваная адвакатам Кіркорава».

Аляксандр Дабравінскі, у сваю чаргу, заявіў ТАСС, што гаворка ідзе аб вымаганьні мільёна эўра, і што Кіркораў зьвярнуўся ў паліцыю з заявай аб вымаганьні. Дабравінскі адмаўляў, што існавала дамоўленасьць аб мiравым пагадненьнi, інфармацыю аб якім ён назваў спробай «націснуць на Кіркорава і зганьбаваць яго імя». Ён таксама сьцьвярджаў, што «парушэньня аўтарскіх правоў не было, гэта ўсё прыдумана, каб выцягнуць у некага грошы».

Параўнаць кампазыцыі можна паводле гэтага відэароліка:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG