Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО адкрые прадстаўніцтва ў Малдове


Енс Стольтэнбэрг
Енс Стольтэнбэрг

НАТО і Малдова падпісалі дамову аб адкрыцьці ў Кішынёве прадстаўніцтва альянсу. Пра гэта было абвешчана на супольнай прэсавай канфэрэнцыі Генэральнага сакратара НАТО Енса Стольтэнбэрга і прэм'ер-міністра Малдовы Паўла Філіпа, якая прайшла 29 лістапада ў Брусэлі.

Енс Стольтэнбэрг падкрэстліў , што лічыць неабходным захаваньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Малдовы і выключае прызнаньне Паўночнаатлянтычным альянсам альянсам Прыднястроўя.

«Саюзьнікі па НАТО паважаюць тэрытарыяльную незалежнасьць, цэласнасьць і сувэрэнітэт Малдовы, мы не прызнаем Прыднястроў’е і прызнаем толькі Рэспубліку Малдова ў яе міжнародна прызнаных межах», — цытуе агенцтва «Інтэрфакс» словы генэральнага сакратара НАТО на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі.

Ён падкрэсьліў, што альянс выступае за больш хуткае мірнае рашэньне ўсіх замарожаных канфліктаў у Эўропе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG