Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Чарнобыльскай АЭС праз 30 гадоў узьвялі саркафаг над аварыйным рэактарам


На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі праз трыццаць гадоў пасьля аварыі на чацьвёртым энэргаблёку нарэшце завяршыліся працы па ўзьвядзеньні саркафага.

У афіцыйнай цырымоніі ўзялі ўдзел прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, а таксама прадстаўнікі міжнародных фінансавых і будаўніча-праектных арганізацый ды кампаній, якія фінансавалі і ўзводзілі сховішча над аварыйным рэактарам.

Як адзначыў Пятро Парашэнка, гэтае сховішча стала найбуйнейшай у сьвеце рухомай канструкцыяй.

Першая ізаляцыйная канструкцыя над чацьвёртым энэргаблёкам была пабудаваная за 206 дзён адразу пасьля аварыі ў 1986 годзе. Для гэтага было выкарыстана амаль паўмільёна кубамэтраў бэтоннай сумесі і 7 тысяч тон мэталаканструкцый. Тое сховішча прастаяла да 13 лютага 2013 года, калі адбыўся абвал навясных пліт над машыннай заляй энэргаблёку, але паводле ўладаў, гэта не пацягнула за сабой зьмены радыяцыйнага фону.

Паводле праектнай дакумэнтацыі, новае збудаваньне разьлічанае на 100 гадоў эксплюатацыі. Яго памеры — каля 110 мэтраў у вышыню, 165 мэтраў у даўжыню і 260 мэтраў у шырыню.

Згодна з інфармацыяй Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця, агульная вартасьць праекту ацэньваецца на 2,15 мільярдаў эўра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG