Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Ўкраіны выклікала Януковіча на допыт за дзяржаўную здраду


Экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча выклікалі на допыт у якасьці падазраванага ў справе аб дзяржаўнай здрадзе і замаху на тэрытарыяльную цэласьць дзяржавы.

Позвы — іх дзьве — апублікаваныя на сайце Генэральнай пракуратуры краіны.

Януковіч мусіць зьявіцца на допыт 5 і 9 сьнежня 2016 году а 10:00 у кабінэт начальніка сьледчага аддзелу Галоўнай вайсковай пракуратуры Ўкраіны.

29 лістапада ў Растове адбыўся допыт былога прэзыдэнта Ўкраіны па справе аб гібелі дэманстрантаў на Майдане ў лютым 2014 году. Допыт ішоў у рэжыме відэаканфэрэнцыі з Растоўскага абласнога суду.

На пасяджэньні генпракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што экс-прэзыдэнту Ўкраіны абвешчана падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе.

Януковіч уцёк з Украіны ў лютым 2014 году пасьля масавых расстрэлаў удзельнікаў пратэстаў на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве. З тых часоў ён знаходзіцца ў Расеі.

Экс-прэзыдэнт Украіны выступае ў якасьці сьведкі на працэсе супраць былых супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьня «Беркут», якіх абвінавачваюць у стральбе па ўдзельніках пратэстаў на Майдане. Улады Ўкраіны лічаць, што менавіта Януковіч зімой 2014 году аддаў загад спэцназу адкрыць агонь па дэманстрантах. Ён гэта адмаўляе.

Віктар Януковіч зьяўляецца фігурантам некалькіх крымінальных спраў, у прыватнасьці, аб перавышэньні паўнамоцтваў, аб масавых забойствах актывістаў Майдану, а таксама па факце «захопу дзяржаўнай улады» ў 2010 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG