Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вярхоўны Суд не задаволіў апэляцыі ў «справе прафэсараў БНТУ». Прысуд у сіле


Прафэсары Аляксандар Чычко і Ўладзімер Собалеў

Прафэсары Аляксандар Чычко і Ўладзімер Собалеў

Вярхоўны Суд Беларусі адхіліў апэляцыйную скаргу фігурантаў «справы прафэсараў БНТУ» і пакінуў прысуд амаль бязь зьменаў, толькі скараціў суму шкоды, прад’яўленай Вользе Чычко, перадае БелаПАН.

Абвінавачаныя патрабавалі скасаваць прысуд Менскага гарадзкога суду і спыніць супраць іх крымінальны перасьлед. Яны настойвалі на тым, што справа сфальсыфікаваная і на ўзроўні ўрадавага расьсьледаваньня, і на ўзроўні суду першай інстанцыі.

Сьледзтва ж выявіла, што былы прафэсар БНТУ Ўладзімер Собалеў, прафэсар БНТУ Аляксандар Чычко, выкладчыца БНТУ Вольга Чычко і былы прафэсар БНТУ Давід Кукуй злоўжывалі службовымі паўнамоцтвамі і ўчынілі шкоду на 176 млн беларускіх рублёў. Кукуй памёр да абвяшчэньня прысуду, Аляксандар Чычко атрымаў чатыры гады пазбаўленьня волі, Вольга Чычко — тры, Собалеў — тры з паловай (усе прысуды адтэрмінаваныя на два гады). Таксама ўсім прысуджаная канфіскацыя маёмасьці.

Цяпер Чычко зьбіраецца пісаць ліст Лукашэнку, Собалеў — скардзіцца ў Эўрапейскі суд у пытаньнях правоў чалавека.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG