Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайсьці паразуменьне з чыноўнікамі


Гюстаў Кайбот, «Паркетчыкі» (1875)

Гюстаў Кайбот, «Паркетчыкі» (1875)

«Ня трэба нам рамонту! У нашым доме 60 гадоў ніхто рамонту не рабіў, а як усё стала за наш кошт, вы тут жа панабеглі!» — сустракалі супрацоўнікаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі у пад’езьдзе.

Бедныя цётачкі, якім далі разнарадку аб правядзеньні касмэтычнага рамонту, не пасьпявалі адбівацца сваімі каштарысамі, раздрукоўкамі дакумэнтаў, прыкладамі колераў сьцен. Яны спачатку нападалі цытатамі з законаў аб абавязковым характары мерапрыемства, а потым апраўдваліся і дзялілі жаль пра малую пэнсію і заробак усіх тут прысутных.

«Жанчынкі, родныя, мы самі ў такіх пад’ездах жывем! Мы ж не міністры ў катэджах жыць!»

І тут усе ўздыхнулі, нібы парадніліся, і загаварылі адной мовай.

Наста Дашкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG