Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі маларыцкага фэрмэра, які трымае галадоўку, зьвярнуліся да Лукашэнкі


Мікалай Бяльчук у судзе

Мікалай Бяльчук у судзе

Сваякі маларыцкага фэрмэра Мікалая Бельчука, якога вінавацяць у гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі, просяць Аляксандра Лукашэнку ўмяшацца і пакараць амапаўцаў, што парушылі закон.

«Нашага сваяка выкрадаюць людзі без апазнавальных знакаў, без прадстаўленьня адводзяць у лес, уцякаючы разам зь ім воўчымі ляснымі сьцежкамі, а калі мы паспрабавалі высьветліць, хто гэтыя людзі, яны стрэлілі ў задняе кола машыны і аднаму чалавеку ў галаву, і на шэрым „УАЗіку“, таксама без апазнавальных знакаў, схаваліся, не аказаўшы дапамогі параненаму. Як аказалася пазьней, гэта быў АМАП, які ў непрытомным стане даставіў затрыманага ў СІЗА-7 г. Берасьце. А таго, хто атрымаў кулю, „хуткая“ даставіла ў маларыцкую бальніцу», — гаворыцца ў адкрытым звароце сваякоў Бельчука, тэкст якога публікуе «Белсат».

Аўтары ліста падкрэсьліваюць, што яны зьвярнуліся ў пракуратуру з заявай пра агнястрэльнае раненьне чалавека, а таксама зьдзекі з дастаўленага ў СІЗА-7 Бельчука. Аднак заява разглядаецца вельмі марудна: з дня інцыдэнту прайшло 1,5 месяца і сьляды зьбіваньня ўжо нельга будзе зафіксаваць, лічаць сваякі.

«Просім вашага ўмяшаньня, каб людзі, якія дыскрэдытуюць уладу сваімі мядзьведжымі паслугамі і ўчыняюць зьдзекі, насуперак заканадаўству, з простых людзей, былі пакараныя!», — гаворыцца ў звароце на імя прэзыдэнта і генпракурора.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG