Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама не паедзе на пахаваньне Фідэля Кастра, заявіў прэс-сакратар Белага дому Джош Эрнэст.

«Ён не паедзе на пахаваньне Фідэля Кастра», — цытуе агенцтва Інтэрфакс словы Дж.Эрнэста на брыфінгу ў Вашынгтоне.

Прэсавы сакратар Белага Дому паведаміў, што і віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн таксама не паедзе на Кубу.

Хто менавіта ўзначаліць амэрыканскую дэлегацыю на пахаваньні, Дж.Эрнэст не паведаміў.

«У мяне няма навінаў, якія тычацца амэрыканскай дэлегацыі на пахаваньні спадара Кастра... Я нават у цяперашні час не магу пацьвердзіць, што будзе дэлегацыя», — адзначыў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG