Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд завяршыў допыт Віктара Януковіча па справе аб байцах «Беркута»


Сьведкам па гэтай справе праходзіць Віктар Януковіч, які займаў у той час пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Ён даваў паказаньні па відэасувязі з Растова-на-Доне.

Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка выставіў былому прэзыдэнту Віктару Януковічу падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе і замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржавы. Януковіч «падазраецца ў тым, што зьдзейсьніў дзяржаўную здраду, склаў і падпісаў заяву да прэзыдэнта Расеі Пуціна пра ўвод расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны», — заявіў пракурор. Паводле словаў Луцэнкі, Януковіч дапамог ажыцьцяўленьню падрыўной дзейнасьці супраць Украіны.

Генпракурор Украіны паведаміў, што Януковічу прад’яўлена падазрэньне па двух артыкулах крымінальнага кодэксу — аб дзяржаўнай здрадзе і замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржавы. Па словах генпракурора, агулам супраць Януковіча маюцца падазрэньні па 10 справах.

Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, даючы сьведчаньні па справе байцоў спэцпадразьдзяленьня «Беркут», заявіў, што не даваў «ніякіх указаньняў страляць у каго-небудзь».

Падчас перакрыжаванага допыту Януковіч дадаў, што яму дакладвалі аб страляніне з будынкаў, «кантраляваных апазыцыяй». Ён сказаў, што праваахоўныя органы «дзейнічалі ў сваім рэжыме». Раней Януковіч заявіў, што ня ведае, ці аддаваліся раніцай 20 лютага якія-небудзь указаньні супрацоўнікам спэцпадразьдзяленьня «Беркут». Былы прэзыдэнт дадаў, што яму цяжка адказаць і на пытаньне аб тым, якая зброя ўжывалася на Майдане.

У канцы допыту адвакатка Яўгена Закрэўская спытала былога кіраўніка дзяржавы, да якога моманту ён лічыць сябе прэзыдэнтам Украіны. Януковіч адказаў: «Я асабіста зь сябе ня зьняў гэтай адказнасьці перад украінскім народам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG