Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захопленыя 10 000 дакумэнтаў «Ісламскай дзяржавы» сьведчаць пра пляны тэрактаў у розных частках сьвету


Баявік «Ісламскай дзяржавы»

Баявік «Ісламскай дзяржавы»

Войскі кааліцыі захапілі на тэрыторыі Сырыі 10 000 дакумэнтаў «Ісламскай дзяржавы», сярод якіх — пляны нанясеньня тэрарыстычных удараў па аб’ектах у Эўропе і ва ўсім сьвеце.

Як паведамляе Sky News са спасылкай на камандуючага брытанскімі вайсковымі сіламі ў Сырыі генэрала Рупэрта Джонса, дакумэнты і лічбавыя дадзеныя былі захопленыя ў выніку вызваленьня гораду Манбідж.

Паводле брытанскага генэрала, захопленыя дакумэнты цяпер вывучаюцца, і зь іх вынікае, што баевікі «Ісламскай дзяржавы» плянавалі тэрарыстычныя напады ў Эўропе і ў іншых частках сьвету. Канкрэтныя аб’екты, выбраныя тэрарыстамі, Рупэрт Джонс не назваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG