Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падзякаваў Аліеву за нафту


Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў
Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў

Падчас перамоваў у Баку кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падзякаваў прэзыдэнту Азэрбайджану Ільхаму Аліеву за нядаўнюю пастаўку нафты ў Беларусь. У кастрычніку на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паступіла каля 85 тысяч тон нафты.

«Вы не ўпершыню нас падтрымліваеце, але гэта была разавая падтрымка. Я разумею, што кожны вытворца нафты павінен мець стратэгію. Мы гатовыя ў гэтым пляне прасоўвацца настолькі далёка, наколькі гэта ў інтарэсах Азэрбайджану», — цытуе БелТА Лукашэнку.

Ён заявіў, што Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Азэрбайджанам у нафтавай сфэры на доўгую пэрспэктыву.

«Калі ў вас ёсьць цікавасьць на рынку ў Эўропе, дый ня толькі ў Эўропе, давайце сядзем і дамовімся. Мы гатовыя на доўгую пэрспэктыву працаваць з Азэрбайджанам у выпадку дамоўленасьці», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што партнэрства ў нафтавай сфэры — гэта не галоўнае ў беларуска-азэрбайджанскіх адносінах і перамовах.

«Але гэта важны напрамак нашага супрацоўніцтва. Ёсьць жаданьне і зацікаўленасьць — калі ласка. У нас два магутныя, самыя сучасныя нафтаперапрацоўчыя заводы. Мы заканчваем іх мадэрнізацыю, выходзім на больш як 90% глыбіні перапрацоўкі нафты. Мы гатовыя разгледзець у дадзены момант і давальніцкія пастаўкі вашай нафты», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Паводле Лукашэнкі, Азэрбайджан можа разьлічваць на Беларусь як на самага блізкага сябра. Ён таксама павіншаваў Ільхама Аліева зь «пераканаўчай падтрымкай» на рэфэрэндуме канстытуцыйных зьменаў, якія тычацца павелічэньня прэзыдэнцкага тэрміну да сямі гадоў.

28 лістапада Лукашэнка прыбыў у Баку з афіцыйным візытам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG