Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пяскоў аб незадаволеных танцам Наўкі ў паласатай робе і з зоркай Давіда: «Я ганаруся сваёй жонкай»


Тацьцяна Наўка

Тацьцяна Наўка

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што выступ яго жонкі Тацьцяны Наўкі і Андрэя Буркоўскага, якія выйшлі на лёд пераапранутымі ў вязьняў Асьвенціму, не зьяўляецца пытаньнем Крамля, але сам ён ганарыцца сваёй жонкай.

«Я ня думаю, што гэта пытаньне, якое неяк тычыцца Крамля. У сілу сваёй працы я істотна абмежаваны ў магчымасьці неяк гэта камэнтаваць. Я ганаруся сваёй жонкай, вось што я магу сказаць» — сказаў Пяскоў журналістам на просьбу пракамэнтаваць рэакцыю сусьветных СМІ на выступ і выказаць яго асабістае стаўленьне да нумару.

Тацьцяна Наўка і актор Андрэй Буркоўскі выканалі свой нумар, выйшаўшы на лёд у вобразе вязьняў Асьвенціму — у паласатых робах з зоркай Давіда на грудзях — у тэлевізійным шоў «Ледніковы пэрыяд» на Першым канале. Танцавальная пара выступіла пад песьню «Beautiful That Way» з італьянскага фільму «Жыцьцё цудоўнае» пра зьнішчэньне габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG