Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Асада выбілі паўстанцаў з стратэгічна важных раёнаў Алепа


Сырыйскія ўрадавыя войскі і іх саюзьнікі ў панядзелак выбілі паўстанцаў з стратэгічна важнага раёну ва ўсходняй частцы гораду Алепа. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі Сырыйскіх узброеных сіл і назіральнікі-праваабаронцы. Гэта самы вялікі ўдар па сырыйскай апазыцыі ў Алепа, пачынаючы з 2012 году.

Агенцтва Reuters не змагло атрымаць пацьверджаньне з боку сырыйскіх паўстанцаў пра тое, што ўрадавыя сілы захапілі раён Аль-Сакхур падчас наступу, які можа зьнішчыць самае важнае апірышча сырыйскага паўстаньня.

Сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведамляе са спасылкай на вайсковыя крыніцы, што сырыйскія войскі і іх саюзьнікі захапілі ўсю тэрыторыю і займаюцца яе ачысткай ад мін. Рамі Абдурахман, дырэктар Сырыйскай групы маніторынгу правоў чалавека, заявіў, што за апошнія дні ўрадавыя сілы пры падтрымцы шыіцкіх ваяўнікоў выбілі паўстанцаў больш чым з траціны ўсходняга Алепа.

«Гэта самая вялікая параза апазыцыі ў Алепа з 2012 году,» — сказаў ён Reuters. Абдурахман заявіў, што войскі Асада і іх саюзьнікі кантралююць ўвесь усходні Алепа на поўнач ад Аль-Сакхур.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG