Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп асудзіў Клінтан за далучэньне да пераліку галасоў у трох штатах


Гілары Клінтан і Дональд Трамп

Гілары Клінтан і Дональд Трамп

Раней Клінтан заяўляла, што бок, які прайграў, павінен пагадзіцца з вынікамі выбараў.

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю рэзка раскрытыкаваў дэмакратку Гілары Клінтан за тое, што яе штаб падключыўся да пераліку галасоў у трох штатах, дзе рэспубліканскі кандыдат перамог зь невялікай перавагай. Трамп нагадаў, што падчас тэледэбатаў Клінтан заяўляла, што бок, які прайграў, павінен прыняць вынік выбараў, нават калі ён яму не падабаецца.

У ходзе працяглай кампаніі рэспубліканец Трамп заяўляў, што выбары былі «падтасаваныя» супраць яго. Аднак ён назваў спробу кандыдаткі ад Партыі зялёных Джыл Стайн арганізаваць пералік галасоў у Вісконсіне, Мічыгане і Пэнсільваніі «аферай» і высьмеяў рашэньне Клінтан далучыцца да гэтай працы.

Перавага Трампа над Клінтан склала прыкладна 27 тысяч галасоў у Вісконсіне, 12 тысяч — у Мічыгане і 68 тысяч — у Пэнсільваніі. Стайн атрымала каля 1 адсотку галасоў у кожным з гэтых штатаў.

«Гілары Клінтан прызнала паразу, калі патэлефанавала мне незадоўга да майго пераможнага выступу і пасьля зьяўленьня вынікаў, — напісаў Трамп у „Твітэры“. — Нічога ня зьменіцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG