Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве прайшоў першы мітынг руху Саакашвілі «Рух новых сіл» ВІДЭА


У Кіеве прайшоў першы мітынг руху «Рух новых сіл», лідэрам якога зьяўляецца Міхэіл Саакашвілі. Акцыя прайшла пад лёзунгам «Апошняя зіма гэтай улады».

Паводле дадзеных «Украінскай праўды», у мітынгу ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Выступаючы на мітынгу, Саакашвілі запатрабаваў правядзеньня ва Ўкраіне пазачарговых выбараў. Дзейную ўладу палітык абвінаваціў у хлусьні і карупцыі.

7 лістапада Саакашвілі абвясьціў аб сваёй адстаўцы з пасады кіраўніка Адэскай вобласьці Ўкраіны. Сваё рашэньне палітык патлумачыў немагчымасьцю даць рады карупцыі ў рэгіёне, якую, як ён сьцьвярджае, «асабіста падтрымлівае» прэзыдэнт краіны Пётар Парашэнка. Пазьней Саакашвілі паведаміў, што кіраўнік дзяржавы нібыта мае намер пазбавіць яго ўкраінскага грамадзянства.

На мітынгу ў нядзелю Саакашвілі заявіў:

«Мяне ненавідзяць, таму што я ведаю, як пераадолець карупцыю». Экс-прэзыдэнт Грузіі дадаў, што «Рух новых сіл» — гэта, як ён лічыць, «новая палітычная кляса» Ўкраіны. Паводле яго слоў, «з гэтага часу ўкраінскі народ будзе самастойна вызначаць кірунак краіны», а ўрад «будзе здаваць справу перад людзьмі, а не алігархам».

Міхэіл Саакашвілі выступаў па-ўкраінску:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG