Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскую арганізацыю «Чалавек у бядзе» выганяюць з «ДНР»


Чэская гуманітарная арганізацыя Člověk v tísni («Чалавек у бядзе») атрымала прадпісаньне уладаў «Данецкай народнай рэспублікі» з патрабаваньнем пакінуць тэрыторыю, кантраляваную сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны.

«Чалавек у бядзе» — адна з дзьвюх міжнародных гуманітарных груп у Данецкай вобласьці, супрацоўнікі якой дастаўляюць для насельніцтва ваду і прадукты харчаваньня, а таксама дапамагаюць рамантаваць жыльлё перад пачаткам зімы.

Праваабаронцы заявілі, што мясцовыя ўлады распачалі тэрміновыя захады для закрыцьця офісу арганізацыі. Быў апячатаны склад гуманітарных грузаў, а ўсім працаўнікам было прапанавана на працягу сутак пакінуць тэрыторыі, якія кантралююць сэпаратысты.

Супрацоўнікі групы «Чалавек у бядзе» адзначаюць, што за мінулыя месяцы 2016 году харчовая дапамога была аказана 470 тысячам жыхароў раёнаў, якія кантралююцца сэпаратыстамі. 100 тысяч мясцовых жыхароў атрымалі матэрыяльную дапамогу для рамонту жыльля. Чэскія праваабаронцы паведамілі, што яны працягваюць працаваць на занятых сэпаратыстамі тэрыторыях Луганскай вобласьці і ў раёнах, якія кантралююцца ўрадам Украіны.

«Чалавек у бядзе» вядомая сваёй актыўнасьцю і ў самой Чэхіі. Раней яна ня раз аказвала дапамогу і спрыяньне беларускім уцекачам у Чэхіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG