Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея стала на абарону Кастра перад Трампам


Прыспушчаны кубінскі дзяржаўны сьцяг. Гавана, 27 лістапада 2016 году.

Прыспушчаны кубінскі дзяржаўны сьцяг. Гавана, 27 лістапада 2016 году.

Напярэдадні ў сваёй заяве Трамп назваў Кастра" жорсткім дыктатарам" і паабяцаў дапамагаць дабрабыту Кубы.

«Жорсткія выказваньні абранага прэзыдэнта ЗША з нагоды сыходу з жыцьця лідэра кубінскай рэвалюцыі Фідэля Кастра павінны заставацца на сумленьні самога Дональда Трампа», заявіў «РИА Новости» дырэктар лацінаамэрыканскага дэпартамэнта МЗС Расеі Аляксандар Шчацінін.

«Што тычыцца розных праяў і жаданьняў пазласловіць і выказацца ў зьняважлівай манэры адносна чалавека, які пайшоў з жыцьця, палітыка, я гэта пакідаю на сумленьні тых людзей, якія гэта робяць», — сказаў Шчацінін.

Паводле яго слоў, «Фідэль Кастра, як бы да яго ня ставіліся розныя палітычныя сілы, быў вялікім палітычным дзеячам сучаснасьці».

«І ён у абсалютнай ступені годны павагі ўсіх», — дадаў Шчацінін.

Раней абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у адмысловай заяве назваў Кастра «жорсткім дыктатарам, які чыніў рэпрэсіі супраць уласнага народу цягам амаль 60 гадоў». «Спадчына Фідэля Кастра — гэта расстрэльныя каманды, крадзеж, неверагодныя пакуты, беднасьць і адмаўленьне асноватворных правоў чалавека».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG