Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куды варта пайсьці і за чым сачыць заўтра, 28 лістапада.

Што будзе?

Курсы і гульні

Курсы «Мова нанова»

Тэма заняткаў: «Хіп-хоп». Госьць заняткаў — паэт і перакладчык Віталь Рыжкоў.

Музычны госьць — Аляксей Бор.

Месца правядзеньня: Менск, ГЦ «Цівалі», вул.Прытыцкага, 29 (мэтро «Спартовая»), аўдыторыя № 366 (трэці паверх, лявей наперад калідорам ад эскалятару). Пачатак а 18:30. Уваход вольны.

Лекцыя «Тайна лябірынтаў нэаліту»

Тацяна Зайдаль прачытае лекцыю ў межах аўтарскага курсу па гісторыі мастацтваў, які праходзіць зараз у прасторы «Цэх». У межах лекцыі будзе разглядацца археалёгія мастацтва старажытных пячораў.

Месца правядзеньня: Менск, прастора «Цэх» (вул. Кастрычніцкая 16). Пачатак а 19:00. Удзел каштуе 4 рублі.

Беларуская інтэлектуальная гульня

Беларуская інтэлектуальная гульня (БІГ) 28 лістапада распачне новы сэзон. БІГ — гэта камандная гульня, якая складаецца з 9 тураў. Кожны тур мае сваю тэму. Напрыклад, «Беларускі бізнэс», «Мастацтва», «Гісторыя», «Кухня», «Горад» і г.д.

Месца правядзеньня: Менск, паб «Піўняры» (вул. Лабанка 77). Пачатак а 19:00. Кошт удзелу: 5 рублёў.

Тэатар

Спэктакль «У падарожжы»

Падчас падарожжа двое маладых людзей спрабуюць захапіць самалёт, і высоўваюць свае патрабаваньні. Але героі спэктаклю незвычайныя тэрарысты, бо патрабуюць спыненьне войнаў ва ўсім сьвеце. Спэктакль ідзе ў межах фэстывалю «Тэатральны куфар».

Месца правядзеньня: Менск, Ліцэй БДУ (вул. Ульянаўская, 8). Пачатак а 17:00. Квіткі каштуюць 5.50 рублёў.

Спэктакль «Камэра, якую дала мне маці»

Пастаноўка паказвае непадзельную сувязь цела і сэксуальнасьці з духоўным станам жанчыны. Спэктакль стаў першым у праекце HomoCosmos. Праект прапануе раскрыць дужкі, каб зрабіць тое, што ў іх схаванае, табу, — тэмай абмеркаваньня, адкрытай дыскусіі, ініцыяванай акторам на сцэне.

У галоўнай ролі — Анастасія Баброва: «Асабіста мяне зачапіла Жанчына. Ня толькі гісторыя гераіні, а сама сутнасьць Жанчыны. Мы думаем, адчуваем, з намі адбываюцца незразумелыя нам самім рэчы, і мы не заўсёды можам імі падзяліцца з розных прычынаў».

Фотарэпартаж з прэм’еры спэктаклю глядзіце тут.

Месца правядзеньня: Менск, Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3). Пачатак а 19:00. Квіткі каштуюць ад 15 да 20 рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG