Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі праходзіць рэфэрэндум аб адмове ад атамнай энэргетыкі


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота


Сёньня, 27 лістапада, у Швайцарыі праходзіць рэфэрэндум аб абмежаваньні тэрміну эксплёатацыі атамных электрастанцый 45 гадамі.

Калі большасьць швайцарцаў падтрымаюць прапанову партыі «зялёных», то Швайцарыя цалкам адмовіцца ад атамнай энэргетыкі ўжо з 2029 года, паведамляе BBC.

Тры з пяці АЭС, што цяпер працуюць, будуць у гэтым выпадку зачыненыя ўжо ў наступным годзе, яшчэ адна ў 2024 годзе і апошняя — у 2029 годзе.

Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць невялікую перавагу тых, хто ўхваляе ініцыятыву «зялёных». Праціўнікі гэтай ідэі сьцвярджаюць, што Швайцарыя не зможа так хутка перайсьці на аднаўляльныя крыніцы электраэнэргіі і ёй прыйдзецца экспартаваць электрычнасьць з суседніх краін.

Раней урад Швайцарыі прыняў плян разьвіцьця энэргетыкі да 2050 года, у рамках якога вырашана не будаваць больш новыя АЭС, а паступова пераходзіць на энэргію ветру, сонца і біяпаліва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG