Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы зь Літвой зноў велізарныя чэргі


Трэція суткі на мяжы Беларусі зь Літвой вялікія чэргі грузавікоў на выезд з краіны.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі на 10.00. 27 лістапада ў пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы «Каменны Лог» у чарзе сабралася 350 грузавікоў, у «Катлоўцы» — 130, у «Беняконі» — 151, у «Прывалках» — 148.

Між тым, трохі зьнізілся чэргі на беларуска-латвійскай мяжы: у пункце «Грыгароўшчына» цяпер сабралося 50 грузавікоў, у пункце Ўрбаны — 60. Яшчэ ўчора ноччу там было 80 і 10 машын адпаведна.

Як паведамляе БелаПАН, спэцыялісты сьцьвярджаюць, што галоўнай прычынай такой колькасьць грузавых аўтамабіляў на выезд зь Беларусі менавіта ў прыбалтыйскім кірунку, у першую чаргу, зьяўляюцца абмежаваньні на ўвоз паліва, якія дзейнічаюць у Польшчы. Акрамя таго, магчыма, адбіваецца набліжэньне калядных і навагодніх сьвятаў, таму грузаперавозчыкі масава накіроўваюцца ў Эўропу за таварамі.


Беларускія памежнікі афіцыйна сытуацыю не камэнтуюць.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG