Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра Кастра: Мы страцілі мысьляра, замены якому пакуль няма


Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваньні ў сувязі са сьмерцю Фідэля Кастра.

У лісьце да старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы Раулю Кастра Лукашэнка напісаў:

"Фідэль Кастра назаўжды ўвайшоў у гісторыю, як палымяны патрыёт, які прысьвяціў сваё жыцьцё самаадданаму служэньню Радзіме і ідэалам Кубінскай Рэвалюцыі. Ён стаў палітычным дзеячам плянэтарнага маштабу" — напісаў кіраўнік краіны.

Паводле Лукашэнкі, для яго маюць вялікую каштоўнасьць разумныя думкі і парады Кастра, якімі ён дзяліўся зь ім. Зьвяртаючыся да Рауля Кастра, ён адзначыў:

«Рауль, мы страцілі ня толькі роднага і дарагога чалавека, мы страцілі мысьляра, замены якому пакуль няма».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG