Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладны Саюз палякаў прапаноўвае абʼяднацца неафіцыйнай польскай арганізацыі


Афіцыйны Саюз палякаў гатовы абʼяднацца зь не прызнанай беларускімі ўладамі польскай арганізацыяй.

Пра гэта заявіў 26 лістапада журналістам у Магілёве кіраўнік афіцыйнага Саюза палякаў Беларусі (СПБ) Мечыслаў Лысы, паведамляе БелаПан.

— Мы заўсёды працягваем руку, кажам, што нам трэба абʼяднацца. І вось цяпер, напярэдадні зьезда, я таксама прапаноўваю абʼядноўвацца, але няма вялікага жаданьня. Што да людзей, якія не ў кіраўніцтве Саюза палякаў, то многія нават і ня ведаюць да канца, што ёсьць такая сытуацыя. Яны проста любяць польскую мову, польскую культуру, традыцыі, яны ўдзельнічаюць у працы саюза і спэцыяльна нават не зьвяртаюць увагі, які саюз, хто кіруе. Таму такая сытуацыя большасьць, я б сказаў, задавальняе нават«, — заявіў кіраўнік афіцыйнай арганізацыі, які прыбыў сёньня ў Магілёў на сьвяткаваньне 25-годдзя магілёўскага аддзела СПБ — сказаў Мечыслаў Лысы.

Галоўная Рада непрызнаванага афіцыйным Менскам Саюзу палякаў Беларусі адрынула магчымасьць абʼяднаньня з СПБ пад кіраўніцтвам Мечыслава Лысага. Такое рашэньне найвышэйшы орган арганізацыі прыняў на паседжаньні яшчэ 5 лютага. У звароце арганізацыі праўладны СПБ называлі «марыянэткавым».

Чальцы Галоўнай рады просяць афіцыйную Варшаву не пагаджацца са сцэнаром абʼяднаньня і адзіным шляхам урэгуляваньня сытуацыі называюць прамыя перамовы кіраўніцтва СПБ зь беларускім урадам.

Праблемы Саюзу палякаў Беларусі пачаліся пасьля VI Зьезду ў 2005 годзе. Улады анулявалі выбар на старшыню арганізацыі Анжалікі Борыс. Ад таго часу арганізацыя дзейнічае напаўпадпольна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG