Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крутое піке: таваразварот Беларусі з ЭЗ скараціўся амаль на чвэрць


Паводле дадзеных Белстату, таваразварот Беларусі з краінамі Эўразьвязу ў студзені—верасьні 2016 года скараціўся ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам на 23,5% і склаў 8 млрд 380,9 млн даляраў.

Экспарт у краіны ЭЗ за дзевяць месяцаў 2016 года скараціўся на 32,9% да 4 млрд 476,9 млн даляраў, імпарт — на 8,9% да 3 млрд 904 млн. Станоўчае сальда склала 572,9 млн даляраў, перадае БелаПан.

На працягу дзевяці месяцаў гэтага года Беларусь гандлявала са 192 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 159 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 178 краін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG