Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка аб’явіў, што Беларусь выйшла з крызісу


Уладзімер Сямашка

Уладзімер Сямашка

Намесьнік прэмʼер-міністра Ўладзімер Сямашка на сьвяце «Дзень „Амкадора“» у Лагойску заявіў, што рэцэсія ў прамысловасьці Беларусі скончылася.

«Я задаволены і шчасьлівы тым, што мы выжылі, пераадолелі крызіс. Па ўсіх прыкметах бачу, што рэцэсія скончылася. Сёньня тэмп росту ў Мінпрама — 103%. На наступны год мы яму заплянавалі 111,3%», — цытуе Сямашку БелТА.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, цяпер эканоміка пачынае аднаўляцца. «Моцныя прадпрыемствы пасьля крызісу становяцца яшчэ мацней. „Амкадор“ — адна з такіх кампаніяў, якія, нягледзячы на крызіс, знаходзілі фінансавыя і інтэлектуальныя сродкі, каб разьвівацца. І гэта прывяло да посьпеху», — падсумаваў віцэ-прэмʼер.

Згодна са зьвесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, аб’ём валавога ўнутранага прадукту ў студзені—верасьні 2016 году склаў 97,1% да такога ж пэрыяду 2015 году — то бок адбылося падзеньне на 2,9%. МВФ чакае, што па выніках году ВУП упадзе на 3%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG