Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо заўтра: экскурсія шляхамі Максіма Багдановіча


Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Куды варта пайсьці і за чым сачыць заўтра, 27 лістапада.

Экскурсія шляхамі Максіма Багдановіча

Сёлета спаўняецца 125 год са дня нараджэньня Максіма Багдановіча. Ён нарадзіўся 9 сьнежня 1891 году (27 лістапада па старым стылі). «Усе мы разам ляцім да зор», — так называецца экскурсія па Менску, дзе беларускі клясык пакінуў свой сьлед. Завершыцца падарожжа ў Літаратурным музэі Багдановіча батлеечным спэктаклем і сьвяточным канцэртам.

Сувораўцы на сьвяткаваньні 120-годзьдзя Максіма Багдановіча. Менск, 2011 год

Сувораўцы на сьвяткаваньні 120-годзьдзя Максіма Багдановіча. Менск, 2011 год

Месца збору: Менск, каля помніка Максіму Багдановічу (Тэатар опэры і балета Рэспублікі Беларусь, пл. Парыскай Камуны, 1).

Экскурсія пачнецца а 14:30. Квіток на экскурсію каштуе 8 рублёў.

Канцэрт украінскага гурту «Колір»

Украінскі гурт «Колір» працягвае свае гастролі па Беларусі і выступіць 25 лістапада ў Віцебску. Напрыканцы лета музыкі з Адэсы выдалі альбом «Хто, як не ми».

Месца правядзеньня: Віцебск, Beatles club (вул. Кастрычніцкая, 12).

Пачатак а 20:30. Квіткі каштуюць 4-6 рублёў.

Канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча ў Празе

Зьмітра Вайцюшкевіча, канцэрты якога негалосна забароненыя ў Беларусі, можна будзе паслухаць у Празе. Апошні альбом Зьмітра Вайцюшкевіча «Камета» быў напісаны на словы чэскага паэта і музыкі Яраміра Нагавіцы.

Месца правядзеньня: Прага, Craft House Prague (Navrátilova 1421/11).

Пачатак а 19-й гадзіне. Квіткі каштуюць 200 чэскіх крон.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG