Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз допінгавы скандал Беларусь пазбавілі яшчэ двух мэдалёў Алімпіяды-2008: «золата» і «срэбра»


Аксана Мянькова

Аксана Мянькова

Праз допінгавы скандал мэдалёў Алімпійскіх гульняў 2008 году пазбавіліся Аксана Мянькова (кіданьне молата, «золата») і Натальля Міхневіч (штурханьне ядра, «срэбра»).

Пасьля паўторнага аналізу допінг-пробаў, праведзенага з дапамогай новых тэхналёгіяў, Аксана Мянькова абвінавачаная ва ўжываньні забароненых рэчываў турынаболу і аксандралёну, Натальля Міхневіч — мэтандыянёну і станазалёлу. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міжнародны алімпійскі камітэт.

Такім чынам, колькасьць мэдалёў, заваяваных беларускімі спартоўцамі на Алімпіядзе-2008, скарацілася да 14 (3 «залатых», 4 «срэбраных», 7 «бронзавых» мэдалёў).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG