Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт Эўракамісіі камісіі трапіў пад маштабны кібэрнапад


Афіцыйны сайт Эўракамісіі камісіі ў чацьвер трапіў пад маштабную кібэратаку. Паведамленьне выданьня Politico пра гэта пацьвердзілі ў пятніцу ў самой Эўракамісіі.

Сьцьвярджаецца, што ад дзеяньняў хакераў толькі запаволілася праца шэрагу інтэрнэт-сэрвісаў. Прадстаўнік Эўракамісіі заявіў, што атаку атрымалася заблякаваць і цалкам аднавіць дзейнасьць сэрвэраў. Гаворыцца, што ўцечкі інфармацыі не адбылося.

Пра тое, хто арганізаваў атаку, не паведамляецца. Шэраг заходніх СМІ зьвяртае ўвагу на той факт, што кібэратака была праведзеная ў дзень саміту Ўкраіна-ЭЗ у Брусэлі, аднак афіцыйныя прадстаўнікі Эўразьвязу не камэнтуюць сувязь паміж падзеямі.

Раней спэцслужбы Злучаных Штатаў заяўлялі, што валодаюць доказамі датычнасьці Расеі да кібэратакаў супраць амэрыканскіх дзяржаўных органаў, а таксама супраць Дэмакратычнай партыі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG