Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч назваў дзеяньні Пуціна па анэксіі Крыму «вартымі павагі»


Віктар Януковіч.
Віктар Януковіч.

У расейскім Растове-на-Доне прайшла прэс-канфэрэнцыя былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Меркавалася, што ён раскажа пра тое, як праходзіў прызначаны на пятніцу допыт, які не адбыўся і быў перанесены на 28 лістапада.

Пасяджэньне суду перанесьлі з-за таго, што на яго не прыбылі пацярпелыя, а таксама не прывезьлі абвінавачаных супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьня «Беркут». Адвакат былога прэзыдэнта абвінаваціў у зрыве допыту ўкраінскія ўлады.

На прэс-канфэрэнцыі Януковіч заявіў, што «марыць аб сканчэньні вайны ў Данбасе» і выступае за захаваньне рэгіёну ў складзе Ўкраіны. Для аднаўленьня міру ён заклікаў адвесьці войскі і даць рэгіёну шырокую аўтаномію. Былы прэзыдэнт абвінаваціў Кіеў у разьвязваньні канфлікту ў Данбасе.

Паводле Януковіча, дакумэнт аб увядзеньні надзвычайнага становішча зімой 2013-14 гадоў быў ім падпісаны «ў эмацыйны момант», але «ня быў уведзены ў дзеяньне». Ён таксама адзначыў, што падзеі Эўрамайдану прывялі да расейскай анэксіі Крыму.

Януковіч выказаў шкадаваньне з-за страты кантролю Украіны над тэрыторыяй Крыму, але назваў дзеяньні расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна вясной 2014 года «вартымі павагі».

Януковіч зьбег з Украіны ў лютым 2014 гады пасьля масавых расстрэлаў ўдзельнікаў пратэстаў на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве. З тых часоў ён знаходзіцца ў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG