Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку перастала выходзіць на сувязь здымачная група каналу «Дождь»


У Данецку ў пятніцу перасталі выходзіць на сувязь журналісты са здымачнай групы расейскага тэлеканалу «Дождь» Сяргей Ержанкоў і Васіль Палонскі.

Перад зьнікненьнем Палонскі пасьпеў паведаміць рэдакцыі, што іх затрымалі прадстаўнікі Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Улады так званай ДНР факт затрыманьня адмаўляюць.

Журналісты тэлеканалу атрымалі акрэдытацыю для працы ў самаабвешчанай рэспубліцы як у яе ўладаў, гэтак і ў службе бясьпекі Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG