Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня хоча ўкраінскі ТV-канал у сваім вяшчаньні — Міністэрства інфармацыі Ўкраіны


Арцём Бідэнка
Арцём Бідэнка

Сёньня няма магчымасьці прасоўваць пытаньне ўключэньня ўкраінскага тэлеканала ў беларускія кабэльныя сеткі.

Пра гэта паведаміў намесьнік міністра інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Арцём Бідэнка, перадае «ЭўраБеларусь».

«Сытуацыя для нас дастаткова простая і зразумелая. Мы запусьцілі тэлеканал замежнага вяшчаньня UATV (Тэлерадыёкампанія Ўкраіны „Ukraine Tomorrow“ для замежжа). Ён прысутнічае ў нашым з вамі рэгіёне, гэта значыць, са спадарожнікавай талеркі можна лавіць яго ў Беларусі. І мы, пасьля сустрэчы нашых прэзыдэнтаў, на якой была дасягнутая пэўная дамоўленасьць аб абмене інфармацыйным прадуктам, некалькі разоў размаўлялі зь міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч з мэтай уключыць у беларускія кабэльныя сеткі ўкраінскі тэлеканал, а наўзамен мы ўключаем беларускі тэлеканал. Гэта значыць, адбываецца такі ўзаемны абмен. Мы ня можам увесьці цэнзуру на UATV, але мы можам гарантаваць, што там ня будзе ніякіх рэчаў, якія б неслі пагрозу дзяржаўнасьці Беларусі. Гэта значыць, нічога ня будзе, што б шкодзіла Беларусі. Але там можа быць нешта, што не спадабаецца Расеі», — сказаў Бідэнка.

Ён дадаў, што беларускі бок зразумеў дамоўленасьць прэзыдэнтаў па-іншаму, што павінен быць створаны сумесны беларуска-ўкраінскі тэлеканал.

«Мяркуецца, што ён будзе часткова камэрцыйным, каб зарабляць грошы. І гэта павінен быць цікавы канал, на ўзроўні „1 + 1“ ва Ўкраіне або нейкага вашага тэлеканалу. Толькі так беларускім бокам сытуацыя і бачыцца. Але паколькі ў нас няма такіх магчымасцяў і паўнамоцтваў, то мы далей рухацца ня ў стане. Гэта значыць, мы можам альбо абмяняцца тэлеканаламі, альбо чакаць нейкага іншага рашэньня беларускага боку».

Намесьнік міністра інфармацыі Ўкраіны таксама адзначыў, што Ўкраіна не зьбіраецца ўплываць на расейскую інфармацыйную палітыку ў Беларусі:

«У нас ёсьць ключавая задача — абарона ўкраінскага інфармацыйнага сувэрэнітэту. Нам трэба адбудаваць тое, што гадамі руйнавалася ва Ўкраіне і проста па факце нам належыць. Ні ў якім разе мы не павінны зазіраць за мяжу, глядзець, што там у суседзяў, спрабаваць неяк паўплываць. Ёсьць Беларусь — ёсьць вашыя адносіны з Расеяй, ёсьць нашы адносіны з Расеяй. Мы гэта добра разумеем. І мы не спрабуем ўплываць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG