Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нечаканасьці!


Анры Русо, «Нечакана!»
Анры Русо, «Нечакана!»

НЕЧАКАНА нядаўна прачнулася ноччу ад нейчага пiльнага погляду.

Праз вакно на мяне вельмі ўважліва глядзеў вялізны, яркi, круглатвары месяц. Упершыню за 70 год ён падышоў да Зямлi так блізка. Мабыць, разгледзець, зразумець людзей лепей.

НЕЧАКАНА сёлета прайшоў моцны град. Пабiў гародніну, нават плады на дрэвах.

НЕЧАКАНА пасярод лістапада лёг глыбокі сьнег. Доўга не раставаў.

НЕЧАКАНА ангельцы прагаласавалi за выхад з Эўразьвязу. Шатляндыя, Паўночная Iрляндыя абураныя.

НЕЧАКАНА амэрыканцы прагаласавалi за Трампа. Эўропа разгубленая.

НЕЧАКАНА суседзкая сучка у гадах, якая нiколi ня мела шчанюкоў, зацяжарыла. Гаспадыня у панiцы.

НЕЧАКАНА я захварэла, што бывае вельмi рэдка.

Высакосны год! Ён заўсёды поўны нечаканасьцяў...

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG