Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо заўтра: Угодкі Слуцкага збройнага чыну і «Жывы фэст»


Шэсьце ў гонар Слуцкага збройнага чыну, 2015 год.

Шэсьце ў гонар Слуцкага збройнага чыну, 2015 год.

Куды варта пайсьці і за чым сачыць заўтра, 26 лістапада.

Што будзе?

Рух «За свабоду» і Партыя БНФ правядуць у Слуцку ўрачыстую дэманстрацыю і мітынг з нагоды 96-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну. Таксама актывісты наведаюць мэмарыяльныя крыжы ў вёсках, дзе фармаваліся атрады слуцкіх паўстанцаў і праходзілі баі.

Імпрэзы і лекцыі

«Жывы Фэст»

Фэстываль складаецца з аповедаў пра вандроўкі, паэтычных выступаў і музычных сэтаў. Спрактыкаваныя падарожнікі падзеляцца досьведам, вядомыя паэты прачытаюць вершы, выступяць беларускія і ўкраінскія музыкі (Hurma, Naka, Akute, «Колір»).

Менск, клюб «Бруге» (Партызанскі пр., 6а).
Пачатак а 16:00.
Квіткі — ад 15 да 20 рублёў.

Вечар літаратурнай крытыкі

Удзельнікі сустрэчы паспрабуюць адказаць на пытаньне «Ці ёсьць будучыня ў літаратурнай крытыкі?» Падчас імпрэзы ўганаруюць пераможцаў конкурсу «Экслібрыс».

Менск, Літаратурны музэй імя Пятруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30).
Пачатак а 16:00.
Уваход вольны.

Кірмаш валянтэрства ў Берасьці

У праграме — прэзэнтацыя культурных, экалягічных і дабрачынных арганізацый, майстар-клясы, невялікі канцэрт і магчымасьць далучыцца да любога праекту.

Берасьце, Тайм-клюб High Voltage (вул. Дзяржынскага, 50).
Пачатак а 15:00.
Уваход вольны.

Live-падкаст ад Максіма Жбанкова

Культуроляг Максім Жбанкоў прачытае свае тэксты пад сваю ўлюбёную музыку. Удзельнікі імпрэзы разам з аўтарам паспрабуюць спрагназаваць, што будзе, калі мастацтва гандлюе ўласным трызьненьнем, а арт душыць артыста.

Менск, кавярня «Утопія-60» (вул. Леніна, 9).
Пачатак а 19:00.
Уваход вольны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG