Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сярэдняя працягласьць жыцьця жыхароў ЭЗ упершыню перавысіла 80 гадоў. А ў Беларусі?


.

.

Эўракамісія і Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця паведамілі ў сумесным дакладзе, што сярэдняя працягласьць жыцьця жыхароў краінаў ЭЗ вырасла з 74,2 гадоў у 1990 годзе да 80,9 гадоў у 2014.

Тым ня менш, рэкордна высокая працягласьць жыцьця не заўсёды азначае здаровае жыцьцё. Каля 50 мільёнаў чалавек у ЭЗ пакутуюць ад шэрагу хранічных захворваньняў (інфарктаў, інсультаў, дыябэту, раку, рэсьпіратарных захворваньняў), і больш за паўмільёна людзей працаздольнага ўзросту паміраюць ад іх кожны год, з-за чаго эканоміка ЭЗ губляе каля 115 мільярдаў эўра штогод.

Акрамя таго, 16% дарослага насельніцтва ЭЗ пакутуюць атлусьценьнем, у параўнаньні з 11% у 2000 годзе.

Паводле справаздачы ААН, ад 2000 па 2015 год чаканая працягласьць жыцьця на сьвеце павялічылася на пяць гадоў. Самая высокая сярэдняя працягласьць жыцьця жанчын — 86,8 гадоў — у Японіі. Самая высокая сярэдняя працягласьць жыцьця мужчын — 81,3 гадоў — у Швэйцарыі.

У Беларусі працягласьць жыцьця жанчын складае 78 гадоў, а мужчын — 66.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG