Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзалюцыю Эўрапарлямэнту па Беларусі ў МЗС назвалі «адштампаванай»


Дзьмітры Мірончык, архіўнае фота
Дзьмітры Мірончык, архіўнае фота

МЗС Беларусі лічыць, што рэзалюцыя Эўрапарлямэнта, у якой дэмакратызацыя Беларусі называецца «недастатковай», шкодзіць нармалізацыі адносін паміж Менскам і Бруселем.

Прэс-сакратар міністэрства Дзьмітрый Мірончык заявіў, што рэзалюцыя Эўрапарлямэнту па Беларусі «не адлюстроўвае духу бягучага ўзаемадзеяньня з Эўразьвязам».

«Так, мы азнаёміліся з чарговым тварэньнем па Беларусі, адштампаваным у сьценах Эўрапарлямэнта. Адчуваньне адно — „дэжавю“ ці „мы гэта ўжо праходзілі“», — цытуе Мірончыка БЕЛТА.

Паводле прэс-сакратара, у эўрапарлямэнтарыяў «няма нават жаданьня зразумець тое, што адбываецца ў эўрапейскім рэгіёне».

«А калі няма абʼектыўнасьці і бесстароннасьці, то і камэнтаваць няма чаго», — дадаў Мірончык.

У чацьвер Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой раскрытыкаваў перасьлед апазыцыі, будаўніцтва АЭС і сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG