Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лягеры ўцекачоў у Баўгарыі адбыліся сутыкненьні з паліцыяй


У лягеры ўцекачоў у горадзе Харманлі

У лягеры ўцекачоў у горадзе Харманлі

Мігранты, якія пратэстуюць супраць закрыцьця лягеру на карантын, падпальвалі мэблю і аўтамабільныя пакрышкі і нападалі на паліцыянтаў, якія прыбылі на месца беспарадкаў.

На мінулым тыдні жыхары гораду Харманлі выйшлі на дэманстрацыю, патрабуючы ліквідаваць цэнтар для ўцекачоў пасьля таго, як мясцовыя СМІ выказалі здагадку аб наяўнасьці там крыніцы інфэкцыйных скураных захворваньняў. Прадстаўнікі ўлады абверглі гэтыя паведамленьні, але карантын увялі.

Лягер у Харманлі — самы вялікі ў Баўгарыі. Там знаходзяцца каля трох тысяч мігрантаў з Аўганістану.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG