Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Ізраілю: краіна сутыкнулася з тэрарыстамі-падпальшчыкамі


Порт Хайфы.

Порт Хайфы.

Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нетаньягу абвінаваціў «тэрарыстаў-падпальшчыкаў» ва ўзьнікненьні пажараў, што бушуюць па ўсёй краіне.

Як паведамляе АР, выступаючы перад журналістамі ў чацьвер у Хайфе, дзе працягваецца самы вялікі зь некалькіх лясных пажараў па ўсёй краіне, Нетаньягу заявіў, што вінаватыя ў падпалах будуць «строга пакараныя».

Нетаньягу не ўдакладніў асобы меркаваных падпальшчыкаў або іх матывы, але ізраільскія чыноўнікі звычайна выкарыстоўваюць слова «тэрор», калі гавораць пра арабскую або палестынскую баявой дзейнасьці.

Раней начальнік паліцыі Ізраілю заявіў, што арышты адбыліся, але таксама не падаў падрабязнасьцяў.

У Хайфе праз пажары эвакуявана каля 50 тысяч чалавек. Падчас тушэньня агню ўжо пацярпелі больш за 100 чалавек.

Агонь хутка распаўсюджваецца праз сухі гарачы вецер, полымя перакінулася на жылыя кварталы. Акрамя Хайфы пажары ахапілі горад Мадзіін ў ваколіцах Ерусаліму. Улады Ізраіля перакрылі трасу, якая злучае старажытны горад з Тэль-Авівам.

У міністэрстве ўнутраных спраў краіны мяркуюць, што частка узгараньняў стала вынікам падпалаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG