Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт занепакоены пабудовай АЭС і недахопам дэмакратыі ў Беларусі


Будынак Эўрапарлямэнту ў Страсбуры.

Будынак Эўрапарлямэнту ў Страсбуры.

Рэзалюцыя, прынятая ў 20-ю гадавіну канстытуцыйнага рэфэрэндуму ў Беларусі, адзначае, што беларускія ўлады набіраюць новых палітвязьняў, перасьледуюць апазыцыю, выконваюць сьмяротныя пакараньні і ня могуць вырашыць праблемы бясьпекі атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў Астраўцы.

Эўрапарлямэнтары падкрэсьліваюць, што ад 1994 году ў Беларусі не былі праведзеныя ніводныя свабодныя і справядлівыя выбары і што спробы дамагчыся прагрэсу ў 2015 годзе падчас прэзыдэнцкіх і ў 2016 годзе падчас парлямэнцкіх выбараў аказаліся недастатковымі.

Ключавыя сэктары беларускай эканомікі, сьцьвярджае рэзалюцыя, усё яшчэ знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, ніводная новая палітычная партыя не была зарэгістраваная ад 2000 году, а ўлада вынаходзіць усё новыя спосабы, каб уціскаць апазыцыю.

Рэзалюцыя заклікае Беларусь спыніць гэтую недэмакратычную практыку і заяўляе аб прыхільнасьці Эўрапарлямэнту падтрымаць прадэмакратычныя памкненьні беларусаў.

Дэпутаты Эўрапарлямэнту таксама заклікаюць Беларусь «далучыцца да глябальнага мараторыю на выкананьне сьмяротнага пакараньня ў якасьці першага кроку на шляху да сталай адмены».

Эўрадэпутаты таксама занепакоеныя бясьпекай будаўнічай працы на першай у гісторыі беларускай АЭС у Астраўцы. Яны заклікаюць да «міжнароднага кантролю за ажыцьцяўленьнем гэтага праекту», каб пераканацца, што ён адпавядае ўсім стандартам ядзернай і экалягічнай бясьпекі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG