Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыетычны газаваныя напоі са зьніжаным утрыманьнем цукру могуць падарваць вашы спробы страціць вагу. Такі вынік новага дасьледаваньня.

Аўтары дасьледаваньня, на якое спасылаецца газэта «New York Times», паставілі экспэрымэнт з удзелам 81 жанчыны, якія маюць празьмерную вагу і дыябэт другога тыпу.

Удзельніцы мелі аднолькавую дыету. Розьніца палягала ў тым, што адна група пяць разоў на дзень піла дыетычныя газаваныя напоі са зьніжаным утрыманьне цукру, а іншая замест напояў ужывала чыстую ваду.

Праз 24 тыдні высьветлілася, што група, якая ўжывала ваду, схуднела ў сярэднім на 6 кіляграмаў 300 грамаў, а група, дзе ўдзельніцы пілі газаваныя напоі, страціла ў сярэдні 5 кіляграмаў 200 грамаў. Сярэдні паказьнік масы цела ў «вадзяной» групе зьнізіўся на 2,49, а ў «газіровачнай» групе у на 2,06.

У параўнаньні з групай, што ўжывала дыетычную газіроўку, група, што піла ваду, паказала лепшыя паказьнікі ўтрыманьня інсуліну ў крыві нашча, а таксама пасьля прыёму ежы.

Акружнасьць таліі паменшылася ў абедзьвюх групах аднолькава. Паводле словаў кіраўніка калектыву дасьледнікаў доктара Хаміда Фаршчы, прафэсара мэдыцыны ва Ўнівэрсытэце Нотынгема, мэханізм гэтага застаецца пакуль незразумелым.

Але, як сказаў Фаршчы, «самым лепшым напоем для вашага здароўя, прычым ня толькі для страты вагі, але і для вугляводнага абмену, зьяўляецца вада. Але тоўстыя людзі прывыклі да салодкага смаку напояў, і таму для іх вельмі цяжка сказаць салодкай ежы «Да пабачэньня».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG