Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю з патрабаваньнем вызваліць расейскага палітвязьня Дадзіна


 Ільдар Дадзін
Ільдар Дадзін

Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю з патрабаваньнем неадкладна вызваліць Ільдара Дадзіна і ўсіх астатніх грамадзянскіх актывістаў, якіх у Расеі незаконна пазбавілі волі за выкарыстаньне права на свабоду выказваньняў і меркаваньняў ды на свабоду сходаў.

Акрамя гэтага, у Эўрапарлямэнце патрабуюць ад расейскіх уладаў правесьці ўсебаковае і празрыстае расьсьледаваньне паведамленьняў аб катаваньнях у калёніях і рэфармаваць пэнітэнцыярную сыстэму ў краіне, каб прывесьці яе ў адпаведнасьць зь міжнароднымі нормамі. У дачыненьні да асобаў, адказных за ўжываньне гвалту да Дадзіна і іншых асуджаных, парлямэнтарыі заклікаюць увесьці санкцыі.

Дэпутаты таксама выказалі салідарнасьць з тымі, хто быў арыштаваны на «часова акупаваных украінскіх тэрыторыях», і нагадалі пра важнасьць поўнага захаваньня Расеяй яе міжнародных абавязаньняў як удзельніка Рады Эўропы і АБСЭ.

Ільдар Дадзін адбывае пакараньне ў калёніі за «неаднаразовыя парушэньні» на масавых акцыях. 1 лістапада асуджаны паскардзіўся на катаваньні ў папраўчай установе. На мінулым тыдні ва ўлады заявілі, што Дадзін пабіўся з сукамэрнікам. Анастасія Зотава, жонка актывіста, сьцьвярджае, што бойку справакавала адміністрацыя калёніі. Дадзіна зьмясьцілі ў адзіночную камэру.

Раней з заклікам неадкладна вызваліць апазыцыянэра выступілі расейскія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. «Мэмарыял» прызнаў Дадзіна палітычным вязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG