Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ заявіла аб затрыманьні адстаўніка за шпіянаж на карысьць Украіны


Карабель расейскага флёту ў гавані Севастрпалю, 8 ліпеня 2016 году

Карабель расейскага флёту ў гавані Севастрпалю, 8 ліпеня 2016 году

Фэдэральная служба бяспекі Расеі (ФСБ) паведаміла пра затрыманьне ў анэксаваным Севастопалі былога вайскоўца штабу Чарнаморскага флёту, якога падазраюць у шпіянажы на карысьць Украіны.

Расейскае агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-рэліз ведамства перадае, што гаворка ідзе пра капітана другога рангу Леаніда Пархоменку. Паводле ФСБ, ён перадаваў украінскім спэцслужбам зьвесткі аб дзейнасьці Чарнаморскага флёту.

Крымінальную справа ў дачыненьні да Пархоменкі пачалі па артыкуле аб дзяржаўнай здрадзе.

Раней ФСБ заявіла аб затрыманьні ў Крыме групы так званых «украінскіх дывэрсантаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG