Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не забывайце, вы навучаецеся ў 3-й клясе, — кажа настаўніца бацькам.

Ды і як тут забудзесься: яшчэ нядаўна ўзгадваў, як слушна пісаць літары, а цяпер дайшоў да табліцы множаньня на 6.

Навучаньне ў 3-й клясе ў мяне завочнае. Завочна я і даведваюся пра самыя розныя зьявы, якія нібыта і ведала, але зноўку трэба вывучаць.

Мама, а адна дзяўчынка ў іншай клясе мацюкаецца.

Ну, дзякуй Богу, што адна... бывае... у ейнай сям’і, відаць, праблемы... ты толькі гэтак не чыні...

Мама, кажуць, што яна з Масквы прыехала.
Мо яна і не з Масквы прыехала, але мацюкі дакладна з Масквы.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG