Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі стартуе саміт Украіна–ЭЗ, абмяркуюць Менскія дамоўленасьці і «бязьвіз» для Ўкраіны


Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (зьлева) і прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Марцін Шульц

Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (зьлева) і прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Марцін Шульц

У Брусэлі сёньня пройдзе 18-ы саміт Украіна–ЭЗ, першы пасьля таго, як часова, зь 1 студзеня сёлета, пачала дзейнічаць паглыбленая і ўсеабдымная зона свабоднага гандлю.

Як перадае УНІАН, лідэры краінаў будуць абмяркоўваць працэс украінскіх рэформаў і выкананьне Пагадненьня аб асацыяцыі. Таксама будуць гаварыць аб працягу палітычных і эканамічных рэформаў, іх хуткае і стабільнае выкананьне.

Лідэры Эўразьвязу таксама будуць гаварыць пра лібэралізацыю візавага рэжыму ў дачыненьні да Ўкраіны і вітаюць той факт, што Рада ЭЗ на ўзроўні Камітэту сталых прадстаўнiкоў 17 лістапада ўзгадніла пазыцыю на перамовы пра бязьвізавы рэжым.

Саміт таксама дасьць магчымасьць працягнуць наданьне пакету дапамогі, які быў заснаваны ў 2014 годзе і складае 300 мільёнаў эўра.

Лідэры таксама абмяркуюць выкананьне Менскіх дамоўленасьцяў, сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны і пацьвердзяць сваю поўную падтрымку дыпляматычных намаганьняў у рамках «нармандзкага фармату» і Трохбаковай кантактнай групы.

ЭЗ на саміце будуць прадстаўляць прэзыдэнт Эўрапейскай рады Дональд Туск, старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер, Украіну — прэзыдэнт Пятро Парашэнка. З боку ЭЗ у сустрэчы лідэраў таксама возьме ўдзел прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Марцін Шульц.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG