Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-нямецкі XIV Менскі форум зьбярэцца пасьля доўгага перапынку


Ілюстрацыйнае фота. Падчас мінулага Менскага форуму, 4 лістапада 2009 году
Ілюстрацыйнае фота. Падчас мінулага Менскага форуму, 4 лістапада 2009 году

Пасьля шасьцігадовага перапынку палітыкі, дыпляматы, экспэрты і грамадзкія актывісты зь Беларусі, Нямеччыны і іншых эўрапейскіх краінаў зноў сустрэнуцца на Менскім форуме.

Канфэрэнцыя, якая праводзіцца з 1997 году Нямецка-беларускім таварыствам, будзе прысьвечаная тэме «Беларусь — Нямеччына — ЭЗ. Пэрспэктывы эўрапейскага суседзтва і бясьпекі».

У цэнтры ўвагі XIV Менскага форуму — адносіны паміж Беларусьсю, Нямеччынай і Эўразьвязам, пэрспэктывы рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Эўропе, асаблівасьці эканамічных рэформаў у Беларусі, а таксама магчымасьці ўдзелу грамадзянскай супольнасьці ў разьвіцьці Беларусі.

Райнэр Лінднэр
Райнэр Лінднэр

«Нам было важна, каб Менскі форум працягнуў сваю працу менавіта цяпер, калі мы назіраем новыя выклікі ў зьнешняй палітыцы і пытаньнях бясьпекі ў Эўропе і адначасова збліжэньне паміж Беларусьсю і Эўразьвязам», — адзначыў Райнэр Лінднэр, старшыня Менскага форуму і Нямецка-беларускага таварыства. — «Крэда Менскага форуму застаецца нязьменным і празь 19 гадоў пасьля яго заснаваньня: адкрыты і сумленны дыялёг».

Сьпікеры на адкрыцьці канфэрэнцыі — намесьніца міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына і кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын, паведамляе ibb-minsk.by. Форум будзе працаваць з 24 па 26 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG