Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю аб супрацьдзеяньні расейскай прапагандзе


Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю аб супрацьдзеяньні прапагандзе Расеі і экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», накіраванай на краіны ЭЗ.

У рэзалюцыі, праект якой быў унесены польскім дэпутатам Ганнай Альжбэтай Фатыгай, канстатуцецца, у прыватнасьці, што расейскія ўлады з дапамогай такіх сродкаў масавай інфармацыі, як RT і агенцтва Sputnik, а таксама Рассупрацоўніцтва і фонду «Рускі сьвет», займаюцца прапагандай на тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу з мэтай аслабіць яго адзінства, узьдзейнічаць на пэўныя палітычныя сілы ў ЭЗ і стварыць у жыхароў Эўразьвязу нэгатыўны вобраз яго ўсходніх суседзяў, у прыватнасьці Ўкраіны.

У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што для гэтых мэтаў расейскія ўлады або зьвязаныя зь імі структуры шырока выкарыстоўваюць Інтэрнэт, у тым ліку так званых «троляў» у сацыяльных сетках. Краінам ЭЗ рэкамэндуецца каардынаваць намаганьні ў барацьбе з расейскай прапагандай.

У падтрымку рэзалюцыі выступілі 304 дэпутаты, супраць былі 179, яшчэ 208 устрымаліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG